Радавод Хамінскіх
Род Хамінскіх бярэ свой пачатак з ХVІ стагоддзя. У яго вытокаў стаяў Пётр Хамінскі, уладальнік зямель і маёмасці ў Ашмянскім павеце. З цягам часу род падзяліўся на дзве галіны: старэйшую і малодшую. Людвік Якуб Хамінскі, заснавальнік старэйшай галіны, залажыў радавую сядзібу ў Альшэве і Бакштах напрыканцы ХVII- пачатку XVIII стагоддзяў.
Гаспадары альшэва роду Хамінскіх
Станіслаў Хамінскі Адзін з самых знакамітых прадстаўнікоў роду пры якім пра Альшэва што побач з Блакітнымі азёрамі ведаў кожны. Выдатны ваены і палітычны дзеяч, стацкі саветнік, губернатар Ковенскім паветам і Валагодскай губерняй, генерал-лейценант расійскай арміі. Прымаў актыўны ўдзел у развіцці і пашырэнні гаспадаркі ў Альшэва.
Інфармацыю можна можна прачытаць па гэтай спасылцы
Станіслаў Хамінскі 1804-1886
Аляксандр Хамінскі актыўны дзяржаўны, палітычны і грамадскі дзеяч, журналіст і драматург. Дэпутат Дзяржаўнай рады. Выдатны гаспадар шматгаліновай гаспадаркі. Прымаў актыўны ўдзел у ліквідацыі малаграматнасці ў наваколлі Блакітных азёр. Упершыню апублікаваў пераклад знакамітага помніка літаратурнай культуры часоў ВКЛ "Альшэўскага летапісу" са старажытнабаларускай на польскую мову. Хросным Аляксандра быў імператар Расійскай імперыі - Аляксандр ІІ. Разгорнутую гісторыю пра Аляксандра Хамінскага можна пачытаць па гэтай спасылцы
Аляксандр Хамінскі 1859-1936
Людвік Хамінскі грамадска-палітычны дзеяч, мецэнат, кнігавыдаўца, селекцыянер, паліглот. З'яўляецца аўтарам пароднай группы коней "альшэўская запрэжная", якая стаяла ў вытокаў развіцця адзінай пароды коней у Беларусі - беларускай запрэжнай. Знакаміты калекцыянер і збіральнік кніг, стваральнік адной з буйнейшай бібліатэкі свайго часу ў Альшэва. Ітэлетуал, творчы чалавек які дзеля высокай ідэі ў канцы апынуўся фактычна банкротам.
Разгорнутую інфармацыю пра Людвіка можна прачытаць па гэтай спасылцы
Сядзіба Хамінскіх побач з Блакітнымі азёрамі
Рэшткі сядзібы Хамінскіх знаходзяцца ў Мядзельскім районе Мінскай вобласці, вёска Альшэва. У свае лепшыя часы сядзібны дом, пабудаваны з неацесаных бярвенняў на высокім мураваным падмурку, уяўляў сабой яскравы прыклад драўлянага дойлідства канца XVIII - пачатку XIX стагоддзя. Інтэр'еры сядзібнага дома месцілі ў сябе багата аздобленую мэблю, коміны, у сямейнай галерэі захоўваліся партрэты знакамітых продкаў Хамінскіх. На ўваходзе ў сядзібу знаходзілася каменная брама, сквер з сонечным гадзіннікам, адзін з прыгажэйшых паркаў у краіне. У сядзібе знаходзілася бібліятэка якая налічвала 12 тыс. тамоў кніг і рукапісаў, была цэнтральная каналізацыя, вадаправод, гідраэлектрастанцыя. Насупраць сядзібы быў гаспадарчы комплес, канюшні дзе гадавалі каней вагой 1200 кіль, вырошчвалі слімакоў і жаб, праходзіла чыгунка якая злучала з Варшавай і Вільнюсам. Разгорнуты артыкул пра сядзібу Хамінскіх вы зможаце пачытаць па гэтай спасылцы.
У дадатак Хамінскія стварылі цэнтр культуры, які збіраў творчых і тэленавітых людзей ў Альшэва, хто прыязжаў і як яны праводзілі час вы падрабязна чытайце па гэтай спасылцы.
Сядзіба Хамінскіх у Альшэва 1939. Фота Ян Булгак
Бібліятэка ў Альшэва
Уладальнікі сядзібы былі знакамітымі калекцыянерамі старажытных кніг і за шмат гадоў сабралі адну з самых буйных бібліатэк з колькасьцю больш за 12 000 экзэмпляраў кніг. Асаблівай пярлінай сбору быў унікальны "Альшэўскі летапіс", знакаміты помнік літаратурнай культуры, які датуецца 1550 годам і быў напісаны на старажытнабеларускай мове.
У летапісе пададзена гісторыя ВКЛ ад легендарнага князя Палеймона да сярэдзіны XV ст. Сабраны польскія пераклады гістарычных дакументаў, сярод якіх Статут ВКЛ 1529 года, «Хроніка Вялікага княства Літоўскага і Жамойцкага», прывілеі 1447 года вялікага князя Казіміра, пахвала каралю Жыгімонту I Старому. Завяршае зборнік «хронічка» – кароткія пагадовыя звесткі па гісторыі ВКЛ за 1307-1535 гады. Разгорнуты артыкул пра бібліятэку ў Альшэва вы зможаце пачытаць па гэтай спасылцы
Альшэўскі летапіс пачатак ХIV стагоддзя
Парк
Пейзажны парк фарміраваўся на аснове ляснога масіву з боку азёр.
У парку былі ліпавыя, кляновыя, дубовыя і бярозавыя алеі, ліственіцы і сосны Веймута. А яшчэ растуць чырвонакніжныя жоўтыя цюльпаны Біберштэрна. З боку крутой тэрасы адкрывалася маляўнічая панарама на вадасховішча і бурлівую раку Страча дзе знаходзілася гідраэлектрастанцыя і млын. Па краю тэрасы праходзіла прагулачная сцежка. З боку азёр парк не меў межаў і паступова пераходзіў у жывы лабірынт з высаджаных ліп. Разгорнуты артыкул пра парк Хамінскіх
вы зможаце пачытаць па гэтай спасылцы
Парк у Альшэва сучасны від
Конегадоўля
У Альшэва развіццё конегадоўлі пачалося яшчэ ў 30-я гады ХІХ ст., калі тут быў заснаваны невялікі конны завод па развядзенню коней запражных парод. Свой адмысловы тып запражных коней аформіўся за амаль 100 год селекцыйнай працы, які пры Людвіку Хамінскам атрымаў назву “Альшэўская запражная”. Коні мелі сярэдні рост, крэпкую канстытуцыю і выдатную працоўную якасць, пры якой цяглавая сіла дасягала 10-13 тон вагі груза. Прадстаўнікі “альшэўскай запражнай” у будучыні паспяхова экспанаваліся на выставах і экспартаваліся ў розныя краіны свету. Пільнай увагі заслугоўвае і той факт, што на генетычным патэнцыяле коней, выведзеных Хамінскімі, была створана адзіная на сённяшні час парода коней у Беларусі – "Беларуская запражная". Разгорнуты артыкул пра буйнейшых коней ў Еўропе якую вывелі Хамінскія вы зможаце пачытаць па гэтай спасылцы
Фота Лунаціка вагой 1200 кг
Гаспадарчы комплекс
У сярэдзіне ХІХ ст. у маёнтку працавалі: пякарня, хлебны свіран, лядоўня, пральня, кузня, два гумны з малацілкай і рыгай. Акрамя таго, меліся скотны двор (кароўнік на 70 галоў), вадзяны млын з трыма ставамі, крама, лесапілка, казённая вінная лаўка, вінакурня, паравы млын. Побач прахадзіў цягнік.
За ХІХ ст. былі пабудаваны стайні, фермы для малочных кароў, бычнік, адрыня, сховішча для картоплі, малачарня, дом агародніка, хлебны свіран, кузня, два гумны з малацілкай, 6 дамоў для парабкаў. Развівалася пчалярства, агародніцтва. У Куелях быў пабудаваны вапнавы завод.
У канцы ХІХ ст. на дамбе па рацы Страча працавалі 2 млыны, паравік, лесапілка, гідраэлектрастанцыя, прыстань для лодак.
Людвік Хамінскі побач Альшэва заклаў рыбагадоўчы комплекс, які складаўся з сістэмы прыродных і капаных сажалак, каналаў, ставоў. Жывую рыбу вазілі на продаж у Свянцяны, Вільню і Варшаву. Разгорнуты артыкул пра гаспадарку і буйнейшых коней у краіне калі ласка чытайце па гэтай спасылцы
Схема гаспадаркі ў Альшэва
Чыгунка праз Альшэва
Пачатак развіцця чыгункі ў Нарачанскім і паўночным рэгіёне звязаны з будаўніцтвам напрыканцы ХІХ ст. «сеткі» Свянцянскай чыгункі.У часы Першай сусветнай вайны рэгіянальная чыгунка актыўна развівалася нямецкімі інжэнерамі, бо для актыўнага забеспячэння сваёй арміі ў Нарачанскім краі немцы ў сціслы тэрмін (1915–1916 гг.) пабудавалі вузкакалейчаты цягнік ад Лынтуп да Кабыльніка (болей за 40 км) і ў дадатак шматлікія яе разгалінаванні на значнай працягласці ўздоўж лініі фронту.
Пасля вайны ў 30-я гады па ініцыятыве польскай Лігі і падтрымкі турызму, вузкакалейка была падоўжана ад Кабыльніка да разваротнага кальца ў в.Купа на ўзбярэжжы возера Нарач. У часопісе «Турыстыка ў Польшчы» 1937 годзе ў артыкуле «Чыгункай да Нарачы» пісалася: «Каля 10 гадзін трацілася раней на падарожжа з Вільні да Віленскага мора – Нарачы. Зараз можна даехаць да самага берага ўсяго за 4 гадзіны.
Гэта чыгунка належыла да найбольш маляўнічых у Польшчы. Каб толькі на гэту прыгажосць глянуць, варта сюды прыехаць!». Разгорнуты артыкул чыгунку да возера Нарач чытаем па гэтай спасылцы
Чыгунка ў альшэва 1937
Касцел у Канстанцінава
Касцёл Узнясення Дзевы Марыі
На грошы Хамінскіх быў пабудаваны касцёл у Канстанцінанава, закуплены літургічны інвентар, штогод з даходаў фальварку ў Камарова вечным правам было ахвяравана 1200 злотых для платы ксяндзу. Была вылучана адна валока зямлі (21,36 га), 19 бочак штогод рознага збожжа, неабходная колькасць сена, саломы, дроў. За багатае ахвяраванне ксёндз павінен быў утрымліваць дадаткова двух ксяндзоў, весці метрычныя запісы, арганізаваць прытулак і пачатковую школу. За сродкі фундатараў побач з касцёлам ксёндз Стэфан Юзяковіч пабудаваў плябанію на высокім падмурку і драўляную хату для ксяндзоў і прыслугі. На гэтым месцы новую плябанію пабудавалі ў 1854 годзе. Больш цікавостак і фактаў пра касцёл чытайце па гэтай спасылцы
Радавы праклён дзяцей Хамінскіх
Сямейны могільнік дзяцей Хамінскіх
Старыя могілкі скрываюць у сябе шмат таямніц і цікавостак, і з’яўляюцца сапраўдным летапісам гісторыі той мясцовасці, дзе яны знаходзяцца. Гэта датычыцца і могілак у вёсцы Канстанцінава, што ў Мядзельскім районе, Мінскай вобласці, дзе ў цэнтры, за асобнай бутавай агароджай можна пабачыць сямейныя пахаванні сям’і Хамінскіх. Пра радавы праклён дзяцей Хамінскіх чытайце па гэтай спасылцы